Від дастаткова шырока трапляецца ў Еўропе. Мяжа пашырэння даходзіць да 64° паўночнай шыраты. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Месцы пражывання: лясы розных тыпаў (на поўдні Беларусі аддае перавагу хвойнікам чарнічным).
Лясны від. Зімуе ў фазе лічынкі, развіццё якіх заканчваецца вясной. Маладыя імага паяўляюцца ў чэрвені-ліпені. Максімальная актыўнасць у жніўні-верасні. Корміцца малюскамі, насякомымі і іх лічынкамі
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5