DoubleTree by Hilton Hotel Minsk

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Double Tree (Мінск))
DoubleTree by Hilton Hotel Minsk
DoubleTree by Hilton Hotel Minsk

Вежа Crown Plaza (злева) і будынак гандлёвага цэнтра Galleria Minsk з вежай, у якой размяшчаецца гасцініца DoubleTree by Hilton Hotel Minsk (справа)
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Месцазнаходжанне Мінск
Адрас 220004, праспект Пераможцаў, 9
Тып гасцініца
Прызначэнне гасцініца
Адкрыццё Dec 14, 2016
Уласнік Hilton Worldwide[d]
Сайт Сайт

«Double Tree by Hilton Hotel Minsk» — сучасная 4-хзоркавая гасцініца ў Мінску, якая з’яўляецца часткай амерыканскай гасцінічнай сеткі DoubleTree by Hilton (уваходзіць у Hilton Worldwide). Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада, на Татарскай Слабадзе, каля былога Замчышча. Гасцініца размяшчаецца ў адным будынку з гандлёва-забаўляльным цэнтрам Galleria Minsk, займаючы з 7 па 21 паверхі вышыннай часткі. Галоўны ўваход з вуліцы Дзімітрава.

Мае 193 камфартабельныя нумары, высокахуткасны інтэрнэт, многафункцыянальныя залы для мерапрыемстваў[1][2]. На першым паверсе размяшчаецца гарадское кафэ «Beans & Leaves», на 7-м — рэстаран віннай скіраванасці «Ember», на 21-м — рэстаран класа люкс «BarDot XXI»[3] з панарамным краявідам на цэнтр горада.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]