PUMA (робат)
PUMA (расшыфроўваецца як Programmable Universal Machine for Assembly або Programmable Universal Manipulation Arm) — прамысловы робат-маніпулятар, распрацаваны Віктарам Шэйнманам з фірмы Unimation — прадпрыемства-піянера ў галіне прамысловай робататэхнікі. Першапачаткова распрацаваны для General Motors, робат PUMA быў заснаваны на ранніх праектах Шэйнмана, зробленых у Стэнфардскім універсітэце.
У канструктыўным плане дадзены прамысловы робат характарызуецца тым, што яго маніпулятар валодае шасцю ступенямі свабоды, якія забяспечваюцца выключна круцільнымі злучэннямі[1].
Unimation вырабляла гэтыя робаты доўгі час, пакуль не была набыта кампаніяй Westinghouse прыкладна ў 1980 годзе, а затым фірмай Stäubli ў 1988. Nokia Robotics зрабіла каля 1500 робатаў PUMA на працягу 1980-х — Puma-650 з'яўляецца найбольш папулярнай мадэллю ў іх кліентаў. Таксама, Nokia Robotics распрацавала сваіх робатаў, такіх як Nokia NS-16 і NRS-15[2] . У 1990 Nokia прадала свае падраздзяленне Nokia Robotics.
Зноскі
- ↑ Automate Honors 50 Years of Robotics, englisch, archiviert.
- ↑ Nokia robotics . Fabryka robotow. Праверана 8 May 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Private Website von Prof. Архівавана 16 верасня 2008. Dr. Christian Blume Архівавана 16 верасня 2008.
- Studentenprojekt, Georgia Institute of Technology Архівавана 14 студзеня 2015.
- Abbildung des Stanford Arm auf der Website von Hans Moravec
- Stäubli Robotics