Арэал разарваны, уключае Балканы, Чорнае і Каспійскае моры, Аральскае возера (Казахстан), Блізкі Усход, некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Азіі, Паўднёва-Усходняй Афрыкі. Насяляе кантынентальныя вадаёмы з берагамі, якія зараслі трыснягом і кустамі, асабліва імкнуцца да рачных дэльт.
Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. Нерэгулярна залятае ў розныя еўрапейскія краіны (Іспанію, Францыю, Германію, Вялікабрытанію, Бельгію, Галандыю, Данію, Нарвегію, Швецыю, Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю, Швейцарыю, Мальту, Беларусь, Венгрыю, Расію — наваколле Сант-Пецярбурга).