Муха вішнёвая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Rhagoletis cerasi)
Муха вішнёвая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhagoletis cerasi Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  672581
NCBI  43399
EOL  725375

Муха вішнёвая (Rhagoletis cerasi) — двукрылае насякомае сямейства Tephritidae. Шкоднік пладоў чарэшні і вішні, абрыкосу, бружмелю, барбарысу, чаромхі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маленькая чорная муха даўжынёй каля 3-5 мм. Цела бліскучае, цёмна-бурая, амаль чорнае. На празрыстых крылах чатыры папярочныя цёмныя паласы. Фасеткавыя вочы зялёнага колеру. Галава, шчыток і ногі жоўтыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў Еўразіі.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Яйкі адкладае па адным у мякаць плладоў. З яек выходзяць белыя бязногія лічынкі даўжынёй 3-6 мм, якія сілкуюцца мякаццю спелых пладоў. Падчас паспявання сярэдніх і позніх гатункаў чарэшні лічынкі пакідаюць плады і акукляюцца ў глебе.