Starstreak (ПЗРК)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Starstreak

Старстрік (англ.: Starstreak) — брытаннскі комплекс пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА). Вытворчасці брытанскай кампаніі «Thales Air Defense».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праца над яго стварэннем пачалася ў пачатку 1980-х гадоў, у верасні 1997 года новая зброя трапіла ў войска. Ракетны комплекс цяпер вырабляецца ў некалькіх варыянтах — пераносны, на аснове лёгкай шматзараднай устаноўкі і для ўсталявання на шасі браніраваных машын ці на караблі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Для ўсіх комплексаў выкарыстоўваецца адзін тып ракеты, якая здольна ляцець з хуткасцю, што ў чатыры разы перавышае хуткасць гуку. Большасць сучасных ракет наводзяцца на цэль чуйнікамі, якія рэагуюць на цяпло рухавікоў.

Для навядзення на цэль ракеты «Starstreak» выкарыстоўваецца лазерны прамень нізкай інтэнсіўнасці, не выкрывальны для сістэм абароны лятальных апаратаў.

Сам боепрыпас выглядае таксама нетыпова. Замест звыклай для ўсіх зенітна-ракетных комплексаў ракеты, у «Starstreak» для паражэння цэлі выкарыстоўваюцца тры дроцікі з вальфраму даўжынёй каля метра і вагой трохі меншай за кілаграм. Баявая частка гэтых суб-боепрыпасаў мае дэтанатар запаволенага дзеяння, то-бок спачатку дроцік прабівае корпус цэлі, а пасля ўнутры адбываецца выбух. Вальфрамавы корпус ператвараецца ў тысячы аскепкаў[1].

Зноскі