Удзельнік:Калядны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мікола Калядны (1956, в. Дуравічы, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, літаратурны крытык, публіцыст.

Вучыўся на факультэце журналістыкі Белдзяржунівэрсытэту (1973—1978). Працаваў на Гомельскім абласным радыё, у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, слугаваў у войску. Друкаваўся ў беларускай пэрыёдыцы, часопісах, калектыўных зборніках. Выдаў кнігі прозы «Астрахрышча» (2008), «Зьвер» (2010), «Каханьне» (web-версія, 2017), «Судуманьне» (2018). У творчасьці асьвятляе псыха-духоўныя аспэкты існаваньня цывілізацыі, суцэльнасьці чалавека й космасу, пашырае эзатэрычныя і тэасофскія погляды на рэчаіснасьць і сусьвет. Актыўна распрацоўвае ідэю касьмічнай літаратуры.