Удзельнік:Juicybanana
Міхайлаў Павел Аляксандравіч | |
---|---|
[[File:<>|frameless|305px]] | |
Род дзейнасці | лінгвіст |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | в. Ушкавіца Кобрынскага р-на Брэсц. вобл |
Грамадзянства | беларус |
Міхайлаў Павел Аляксандравіч — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ін-т імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура» (1968) і аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1979). Кандыдацкая дысертацыя прысвечана вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу. Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). З 1991 г. працуе ў БДПУ, з 1993 па 2009 гг. — загадчык каф. беларускага мовазнаўства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар каля 300 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук. Кіраўнік навуковых праектаў «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010). Прымаў удзел у стварэнні звыш 30 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ і школ. Суаўтар дыялектных і тэрміналагічных слоўнікаў, адзін са стваральнікаў лексічнага атласа беларускай мовы, рэдактар тэрміналагічных выданняў па матэматыцы, аўтар аб’ёмнага цыкла публікацый, прысвечаных даследаванню найменняў роднасці і сваяцтва (Роднае слова, 1996—2010).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1. З летапісу беларускага мовазнаўства: Барыс Лапаў / Павел Міхайлаў, Наталля Цяслюк // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2015. ― № 9. ― С. 50―52.
- 2. Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2014. ― № 1. ― С. 48―49.
- 3. Беларуская мова: тэматычны трэнажор: лексікалогія, фразеалогія, асновы стылістыкі: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / П. А. Міхайлаў, С. І. Фацеева. — Мінск : Аверсэв, 2008. — 117, [1] с. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
- 4. «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010).
- 5. Некаторыя тэарэтычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны» Алеся Зайкі / Павел Міхайлаў, Святлана Фацеева // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2012. ― № 7. ― С. 29―33 ; № 8. ― С. 69―71.
- 6. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 4-5-я кл.: Дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. — Мн. : Аверсэв, 2003. — 111, [1] с.
- 7. «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006).
- 8. Беларусы і беларуская мова ў Германіі і Вялікабрытаніі / П. А. Міхайлаў // Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны», Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ ім. Францыска Скарыны. — Гомель, 2015. — Ч. 2. — С. 94―98
Спіс літаратуры
Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння: нав. зборнік, прысв. 60-годдзю П.А. Міхайлава. Мн., 2009; Дзятко, Д. Адданы беларускай навуцы: да 60-годдзя П.А.Міхайлава // Роднае слова. 2010. №10; Міхайлаў П.А. (у суаўт.) Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1979 – 1986; Міхайлаў П.А. (у суаўт.) Тураўскі слоўнік. Мн., 1982 – 1987; Міхайлаў П.А. (у суаўт.) Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Мн., 1993 – 1998.