Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з World Snooker)

Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association, сустракаюцца таксама скарочаныя назвы World Snooker Association, World Snooker і WPBSA) — генеральная кіраўнічая арганізацыя прафесійнага снукера і англійскага більярда. Была заснавана ў 1968 годзе. Асацыяцыя ўсталёўвае правілы ў снукеры і англійскай більярдзе, арганізоўвае турніры, прафесійна-аматарскія і прафесійныя туры, а таксама ўдзельнічае ў распаўсюджванні і папулярызацыі падкантрольных ёй відаў спорту. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Брысталі, Англія.