Іван Аляксандравіч Іваноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Аляксандравіч Іваноў
Сцяг Сакратар ЦК КП(б) Беларусі па транспарце
16 лістапада 1931 — 6 снежня 1934
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная

Нараджэнне 1898(1898)
Мінск
Смерць 29 кастрычніка 1937(1937-10-29)
Мінск
Партыя УКП(б) (1919)
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Іва́н Алякса́ндравіч Івано́ў (1898, г. Мінск29 кастрычніка 1937, там жа) — савецкі партыйны дзеяч, сакратар ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 1922 года — у РСЧА.

Пасля да лістапада 1928 года займаўся партыйнай работай на чыгунцы і ў Мінску.

У 19281930 гадах на прафсаюзнай рабоце.

З ліпеня 1930 года займаў пасаду намесніка старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.

16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па транспарце.

У перыяд з верасня 1933 да жніўня 1937 года займаў пасаду начальніка Палітычнага аддзела 4-га аддзялення Маскоўска-Курскай чыгункі, пасля Горкаўскай чыгункі.

9 жніўня арыштаваны, 29 кастрычніка 1937 года расстраляны ў Мінску.

Член ЦК КП(б)Б (1925—1933), кандыдат у члены бюро ЦК КПБ (1927—1933).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]