Даместыкацыя звычайнай індычкі праходзіла ў Новым Свеце, дзе карэнныя жыхары прыручылі дзікую індычку задоўга да адкрыцця Амерыкі еўрапейцамі. У 1519 годзе індычак завезлі ў Іспанію (адсюль яшчэ адна, састарэлая, назва — «іспанскія куры»), а праз 5 гадоў яны распаўсюдзіліся ў Францыі, Англіі і па ўсёй Еўропе. Іншая ранняя назва індыка свойскага — «турэцкія куры», якая замацавалася за птушкай у англійскай мове («turkey»).
Індыкі з'яўляюцца другімі па велічыні хатнімі птушкамі пасля страўсаў. Жывая маса дарослых індыкоў 9-35 кг, індычак 4,5-11 кг. Маюць моцныя доўгія ногі і шырокі хвост. На галаве і шыі размешчаны характэрныя скурныя штварэнні («каралы»), з верхняй частцы дзюбы самцоў звешваецца мясісты прыдатак, які дасягае ў перыяд ўзбуджэння птушкі 12-15 см. Апярэнне бывае белае, бронзавае, чорнае і іншае ў залежнасці ад пароды і разнавіднасці.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.