Перайсці да зместу

Іосіф Вітольдавіч Раманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Вітольдавіч Раманоўскі
Дата нараджэння 25 красавіка 1941(1941-04-25) (83 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды

Іосіф Вітольдавіч Раманоўскі (25 красавіка 1941) — біяарганік, педагог, кандыдат медыцынскіх навук (1970), прафесар (2000).

У 1964 г. па заканчэнні лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута быў накіраваны ў аспірантуру. Па выніках даследаванняў у 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Узаемадзеянні сульфгідрыльных, дысульфідных груп і бялку ў пухліне і тканінах жывёлы-пухлінаносьбіта ў працэсе развіцця асцытнай пухліны Эрліха і пры хіміятэрапіі».

З 1967 асістэнт, а з 1974 г. дацэнт кафедры арганічнай і фізкалоіднай хіміі Мінскага медыцынскага інстытута. Паралельна з 1976 г. — намеснік дэкана педыятрычнага факультэта, а у 1985—2007 гг. дэкан медыка-прафілактычнага факультэта. У 2001—2005 гг. загадчык, а з 2006 г. прафесар створанай ім кафедры біяарганічнай хіміі БДМУ. З 2008 г. — старшыня Савета старэйшын БДМУ Архівавана 19 красавіка 2021..

Навуковая і педагагічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 250 навуковых прац. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці — акісляльна-аднаўленчыя працэсы пры апёкавай траўме, парушэннях функцыі шчытападобнай залозы і розных відах стрэсу, асаблівасці энергазабеспячэння мозгу і мiжмедыятарных ўзаемаадносін у мозгу пры ўздзеянні розных нейратропных злучэнняў. І. В. Раманоўскі з’яўляецца адным з арганізатараў выкладання курса «Біяарганічная хімія» ў сістэме медыцынскай адукацыі. У 1982 г. падрыхтаваў і ўпершыню ў Беларусі прачытаў курс новай дысцыпліны, якая падкрэслівала медыцынскую накіраванасць хіміі ў падрыхтоўцы будучага ўрача. У 2001 г. узначаліў кафедру біяарганічнай хіміі. У 2015 г. пад яго рэдакцыяй выйшаў падручнік «Біяарганічная хімія», які стаў заканамерным вынікам шматгадовай працы па ўкараненнi гэтага курса ў сістэме медыцынскай адукацыі.

Званні і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Ф. Скарыны (2008 г.), Ганаровым званнем «Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1994 г.), Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрства аховы здароўя, знакамі «Выдатнік аховы здароўя», «Выдатнік санітарнай аховы СССР». За ўклад у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва узнагароджаны Інтэрнацыянальным Форумам бальнічнай гігіены Германіі памятным медалём Макса фон Петэнкофера (2006 г.).