Перайсці да зместу

Ірацыяналізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ірацыяналізм — кірунак у філасофіі, які настойвае на абмежаванасці чалавечага розуму ў спасціжэнні свету. Ірацыяналізм дапускае магчымасць існавання абласцей светаўспрымання, недасяжных розуму, і даступных толькі праз такія якасці, як інтуіцыя, пачуццё, інстынкт, адкрыццё, вера і т. п. Такім чынам, ірацыяналізм сцявярджае ірацыянальны характар рэчаіснасці.