Абсерваторыя Taurus-1
Абсерваторыя Taurus-1 — прыватная астранамічная абсерваторыя, пабудаваная ў 2004—2005 гадах каля горада Орша (Беларусь) аматарам астраноміі Сяргеем Шурпаковым.
Гісторыя абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]
Абсерваторыю «Taurus-1» стварыў у 1973 годзе аматар, назіральнік за каметамі Сяргей Шурпакоў. Сучасны, асноўны будынак абсерваторыі, быў пабудаваны ў 2004—2005 гадах. У 1992 годзе абсерваторыя насіла назву «Зорны вандроўнік». Яна мела форму квадрата 3x3 метры з адкатным дахам.
Прылады і прыборы абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]
- 41-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 410 мм, F = 1640 мм) — для візуальных назіранняў камет
- 19-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 190 мм, F = 988 мм) — для фотаздымкаў
- 15-см рэфлектар сістэмы Ньютана (D = 150 мм, F = 750 мм) — для фотаздымкаў
- 11-см рэфлектар сістэмы Ньютана — для фотаздымкаў — Міцар
- 8-см рэфрактар АПО (D = 80 мм, F = 544 мм)
- ПЗС-камера QHY-6 (з 2009 года)
- Canon 300D (з восені 2007 года)
- ПЗС-камера Artemis 285AL (са студзеня 2007 года)
- ПЗС-камера DSI RPO (2006 год)
- ПЗС-камера Pictor 216 XT (2002 год)
- Відэакамера KPC 600 BH (1999 год)