Авіямадэлізм
Выгляд
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Авіямадэлізм — від тэхнічнай творчасці, сродкам якога з’яўляюцца:
- Стварэнне і пілатаванне дыстанцыйна кіраваных (радыёкіраваныя, кордавыя) альбо свабодналятаючых (планёры, таймерныя) лятальных апаратаў.
- Стварэнне нелятаючых маштабных копій рэальных лятальных апаратаў (стэндавы авіямадэлізм).
Авіямадэлі прадстаўляюць усе віды лятальных апаратаў.
Авіямадэлізм быў даволі добра развіты ў СССР: выдаваліся часопісы, фінансаваліся гурткі авіямадэлізму. Найбольш папулярны ён быў сярод моладзі школьнага ўзросту, у той жа час авіямадэлізмам на прафесійным узроўні займаліся прадстаўнікі ўсіх узростаў.
У наш час сусветная індустрыя авіямадэлізму развіта добра: фірмы, якія выпускаюць сістэмы радыёкіравання, рухавікі, мадэлі, паліва, аксэсуары, крамы, часопісы і гэтак далей, вылічаюцца сотнямі. Сусветны авіямадэльны спорт кіруецца Міжнароднай федэрацыяй аэранаўтыкі.
У філатэліі
[правіць | правіць зыходнік]-
Паштовая марка СССР, 1938 г.
-
Паштовая марка СССР, 1938 г.
-
Паштовая марка СССР, 1958 г.
-
Паштовая марка СССР, 1969 г.