Каларада-Спрынгс: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Каларада-Спрынгс''' (анг. Colorado Springs) — горад у цэнтральнай частцы ЗША, у [[штат Каларада|ш...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 10:47, 17 лютага 2012
Каларада-Спрынгс (анг. Colorado Springs) — горад у цэнтральнай частцы ЗША, у штаце Каларада. Размешчаны ва ўсходняй частцы штата, у 98 км на поўдзень ад сталіцы штата Дэнвера на ўсходніх адгор'ях Скалістых гор.
Заснаваны ў жніўні 1871 генералам Джэксанам Палмерам.
Насельніцтва 369,8 тыс. чал. (2005), з прыгарадамі 572,24 тыс. чал. Каларада-Спрынгс мае надзвычай важнае ваеннае значэнне: у горадзе размешчаныя дзве авіябазы, буйная ваенная частка, а таксама Камандаванне паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.