Камп’ютарная клавіятура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: {{вызнч|1=Клавіяту́ра}} → '''Клавіяту́ра''' using AWB (7893)
др r2.7.1) (робат дадаў: sah:Клавиатура
Радок 87: Радок 87:
[[ro:Tastatură]]
[[ro:Tastatură]]
[[ru:Компьютерная клавиатура]]
[[ru:Компьютерная клавиатура]]
[[sah:Клавиатура]]
[[sh:Tastatura]]
[[sh:Tastatura]]
[[simple:Keyboard (computer)]]
[[simple:Keyboard (computer)]]

Версія ад 09:15, 27 сакавіка 2012

Клавіяту́ра — прылада, якая ўяўляе сабой набор кнопак (клавіш), прызначаных для кіравання якія-небудзь прыладай або для ўводу інфармацыі. Як правіла, кнопкі націскаюць пальцамі рук. Асноўныя віды клавіятур – музычныя і алфавітна-лічбавыя.

Камп'ютарная клавіятура

Камп'ютарная клавіятура

Асноўнымі прыладамі ўводу інфармацыі ад карыстальніка ў камп'ютар з'яўляюцца мыш і клавіятура. Стандартная камп'ютарная клавіятура, якую таксама называюць клавіятурай PC/AT або AT-клавіятурай (паколькі яе пачалі пастаўляць разам з камп'ютарамі серыі IBM PC/AT), мае 101 або 102 клавішы. Клавіятуры, якія пастаўлялі разам з папярэднімі серыямі — IBM PC і IBM PC/XT — мелі 86 клавіш. Размяшчэнне клавіш на AT-клавіятуры падпарадкоўваецца адзінай агульнапрынятай схеме, спраектаванай у разліку на англійскі алфавіт.

Па сваім прызначэнні клавішы на клавіятуры дзеляцца на шэсць груп:

  • функцыянальныя;
  • алфавітна-лічбавыя;
  • кіравання курсорам;
  • лічбавая панэль;
  • спецыялізаваныя;
  • мадыфікатары.

Дванаццаць функцыянальных клавіш размешчаны ў самім верхнім шэрагу клавіятуры. Ніжэй размяшчаецца блок алфавітна-лічбавых клавіш. Правей гэтага блока знаходзяцца клавішы кіравання курсорам, а з самога правага боку клавіятуры — лічбавая панэль.

Гл. таксама

Шаблон:Пачатак артыкулу