Крыясфера: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Крыясфера''' (ад стар.-грэч. Κρύος - холад і σφαῖρα - шар) — адна з геаграфічных абалонак ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 18:48, 23 мая 2012
Крыясфера (ад стар.-грэч. Κρύος - холад і σφαῖρα - шар) — адна з геаграфічных абалонак Зямлі, якая характарызуецца наяўнасцю або магчымасцю існавання лёду.
Крыясфера размешчана ў межах цеплавога ўзаемадзеяння атмасферы, гідрасферы і літасферы. Крыясфера распасціраецца ад верхніх слаёў зямной кары да ніжніх пластоў іёнасферы.
Крыясферы ўласцівыя шматлікія крыягенныя ўтварэнні:
- сістэмы ледзяных аблокаў,
- снежны полаг,
- ледзяное покрыва вадаёмаў,
- наледзі,
- ледавікі гор,
- ледавіковыя пакровы,
- сезоннамерзлыя глебы,
- горныя пароды з падземнымі ільдамі.
Крыясфера характарызуецца адмоўнай або нулявой тэмпературай, пры якіх вада, якая змяшчаецца ў парападобным, вольным або хімічна і фізічна звязаным з іншымі кампанентамі выглядзе, можа існаваць у цвёрдай фазе (лёд, снег, іней і іншыя).