Наўгародская дзяржава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: bg:Новгородска република
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:诺夫哥罗德共和国
Радок 55: Радок 55:
[[uk:Новгородська республіка]]
[[uk:Новгородська республіка]]
[[vi:Cộng hòa Novgorod]]
[[vi:Cộng hòa Novgorod]]
[[zh:诺夫哥罗德共和国]]

Версія ад 17:48, 29 лістапада 2012

Наўгародская рэспубліка, Наўгародская феадальная арыстакратычная рэспубліка[1] — феадальная дзяржава з арыстакратычна-рэспубліканскай формай кіравання. Існавала на паўночна-заходніх землях Русі ў 11361478. Сталіца («старэйшы горад») — Вялікі Ноўгарад.

У перыяд найбольшай магутнасці Наўгародская зямля складалася з 5 правінцый (пяцін) і «земляў наўгародскіх», на чале якіх стаяў Ноўгарад, як «старэйшы горад». Займаная тэрыторыя ўлучала землі вакол Анежскага возера, дасягаючы Белага мора на ПнУ ад Ноўгарада (Абанежская пяціна), землі вакол Ладажскага возера, дасягаючы Фінскага заліва на ПнЗ (Водзьская пяціна), землі на ПдЗ ад Ноўгарада, дасягаючы возера Ільмень на ПдЗ (Шалонская пяціна); землі на ПдУ ад Ноўгарада (Дзярэўская пяціна). Далей на ўсход ад Ноўгарада, на водападзелах паміж р. Мстой і прытокамі Волгі, размяшчалася пятая пяціна. «Землі наўгародскія» мясціліся ў басейнах рэк Паўночная Дзвіна, Пячора, Вятка.

Наўгародская арыстакратычная рэспубліка ўзнікла ў выніку паслаблення ўлады Кіева пасля смерці Уладзіміра Манамаха (1125). Наўгародскае веча перастала прыймаць князёў-намеснікаў з Кіева, а пачало запрашаць князёў самастойна, на сваіх умовах; княская адміністрацыя фарміравалася ў Ноўгарадзе. Трохі пазней склалася і традыцыя запрашэння архіепіскапаў замест прыймання тых, якія былі прызначаныя кіеўскім мітрапалітам.

У 1348 са складу Наўгародскай дзяржавы выдзеліўся ў самастойную дзяржаву ўзмацнелы Пскоў са сваімі землямі (гл. Пскоўская рэспубліка).

Дзяржава спыніла сваё самастойнае існаванне ў выніку заваявання яе маскоўскім вялікім князем Іванам III у 1478 і наступнага далучэння ўсіх да маскоўскай дзяржавы наўгародскіх зямель. Некаторыя структурныя адзінкі існавалі прыблізна да 3-й чвэрці 16 ст.

Зноскі

  1. Гісторыя дзяржавы і права Расіі.

Літаратура

  • История Государства и права России: Учебник для вузов / Под ред. С. А. Чибиряева. — М. : Былина, 1998. — 528 с.