Гліказіды: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гліказіды''' — арганічныя злучэнні, малекулы якіх складаюцца з двух частак: вугляводнаг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:26, 3 сакавіка 2013

Гліказіды — арганічныя злучэнні, малекулы якіх складаюцца з двух частак: вугляводнага (піраназіднага або фураназіднага) астатку і невуглеводнага фрагмента (т.зв. аглікана). У якасці гліказідаў ў больш агульным сэнсе могуць разглядацца і вугляводы, якія складаюцца з двух або больш монацукрыдных астаткаў. Пераважна крышталічныя, радзей аморфныя рэчывы, добра растваральныя ў вадзе і спірце.

Гліказіды ўяўляюць сабой шырокую групу арганічных рэчываў, якія сустракаюцца ў раслінным (радзей ў жывёльным) свеце і/або атрымліваюцца сінтэтычным шляхам. Пры кіслотным, шчолачным, ферментатыўным гідролізе яны расшчапляюцца на два або некалькі кампанентаў - аглікан і вуглявод (або некалькі вугляводаў). Многія з гліказідаў таксічныя або валодаюць моцным фізіялагічным дзеяннем, напрыклад гліказіды наперстаўкі, страфанта і іншыя.