Вялікая Кітайская раўніна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Вялікая Кітайская раўніна''' — адна з найбуйнейшых раўнін на ўсходзе Азіі, у Кітай|Кіта...'
 
tagged non-categorized.
Радок 2: Радок 2:


Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.
Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.

{{Няма катэгорый}}

Версія ад 10:16, 5 чэрвеня 2013

Вялікая Кітайская раўніна — адна з найбуйнейшых раўнін на ўсходзе Азіі, у Кітаі. На ўсходзе абмываецца Жоўтым морам, на поўначы абмежавана гарамі Яньшань, на захадзе хрыбтом Тайханшань, усходнія схілы якога абрываюцца ў бок раўніны стромкімі ўступамі вышынёй да 1000 м, на паўднёвым захадзе - хрыбты Тунбашань і Дабешань, на поўдні зліваецца з раўнінай па ніжнім цячэнні р. Янцзы. Плошча каля 325 тыс. км². У заходняй падгорнай паласе, складзенай старажытнымі конусамі вынасу, раўніна мае вышыню каля 100 м. У бок мора яна паніжаецца да 50 м і менш. Гэтая частка раўніны цалкам плоская, з нязначнымі ўхіламі, мае шмат неглыбокіх паніжэнняў. Многія паніжэнні забалочаныя і занятыя дробнымі азёрамі. Ва ўсходняй частцы ў межах раўніны размешчаны Шаньдунскія горы.

Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.