Вялікая Кітайская раўніна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
tagged non-categorized. |
Belahvostau (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ. |
Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ. |
||
[[Катэгорыя:Раўніны]] |
|||
{{Няма катэгорый}} |
|||
[[Катэгорыя:Геаграфія Кітая]] |
Версія ад 18:11, 25 чэрвеня 2013
Вялікая Кітайская раўніна — адна з найбуйнейшых раўнін на ўсходзе Азіі, у Кітаі. На ўсходзе абмываецца Жоўтым морам, на поўначы абмежавана гарамі Яньшань, на захадзе хрыбтом Тайханшань, усходнія схілы якога абрываюцца ў бок раўніны стромкімі ўступамі вышынёй да 1000 м, на паўднёвым захадзе - хрыбты Тунбашань і Дабешань, на поўдні зліваецца з раўнінай па ніжнім цячэнні р. Янцзы. Плошча каля 325 тыс. км². У заходняй падгорнай паласе, складзенай старажытнымі конусамі вынасу, раўніна мае вышыню каля 100 м. У бок мора яна паніжаецца да 50 м і менш. Гэтая частка раўніны цалкам плоская, з нязначнымі ўхіламі, мае шмат неглыбокіх паніжэнняў. Многія паніжэнні забалочаныя і занятыя дробнымі азёрамі. Ва ўсходняй частцы ў межах раўніны размешчаны Шаньдунскія горы.
Акрамя Хуанхэ, буйнымі з'яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.