Міцэлій: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Міцэлій на трэсцы File:Oyster mushroom (Pleurotus ostreatus) mycelium in petri dish on coffee grou...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:

Пладовыя целы базідыяміцэтаў утварае ілжывая тканка плектэнхіма, якая складаецца з густа пераплеценых гіфаў міцэлію, адрознай ад сапраўднай тканкі тым, што сапраўдная фармуецца пры дзяленні клетак у трох кірунках, а ілжывая - у адным. У базідыяміцэтаў міцэлій часта шматгадовы, у іншых грыбоў - аднагадовы.

[[Катэгорыя:Марфалогія грыбоў]]
[[Катэгорыя:Мікрабіялогія]]

Версія ад 15:02, 25 ліпеня 2013

Міцэлій на трэсцы
Міцэлій на кававай гушчы
міцэлій на камамберы

Міцэлій (грыбніца) — вегетатыўнае цела грыбоў і актынаміцэтаў, якія складаюцца з (1,5-10 мкм таўшчынёй у грыбоў і 0,5-1,0 мкм у актынаміцэтаў) разгалінаваных нітак, якія называюць гіфамі. Развіваецца ў субстраце і на яго паверхні. Даўжыня міцэлію грыбоў у натуральных умовах, у прыватнасці, у лясной падсцілцы, можа дасягаць 35 км на 1 грам.

Рост міцэлію адбываецца апікальна (толькі ў вяршыні). У грыбоў адрозніваюць няклеткавы (цэнатычны) міцэлій, пазбаўлены міжцэлевых перагародак і ўяўляе сабой вялізную клетку з вялікай колькасцю ядраў (характэрны для зігаміцэтаў), а таксама клеткавы (септыраваны), з наяўнасцю міжклеткавых перагародак (абазначаюцца тэрмінам септы) і аднаго альбо многіх ядраў у асобнай клетцы. Міцэлій актынаміцэтаў не мае ядраў і можа як дзяліцца на асобныя клеткі, так і заставацца суцэльным.

Септы могуць быць з простымі і складанымі порамі. Простыя характэрныя для аскаміцэтаў. Складаныя пары часта суправаджаюцца спражкамі - крукападобнымі вырастамі каля септ. У такім выпадку клетка мае два ядра і міцэлій грыба называюць дыкарыятычным. Ён характэрны для аскаміцэтаў і базідыяміцэтаў. Спражкі граюць важную ролю пры дзяленні клетак.