Арлоўская губерня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Арлоўская губерня''' - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійская імперыя|Расій...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:47, 9 ліпеня 2014

Арлоўская губерня - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1796-1928 гадах. Губернскі горад - горад Арол. Губерня была размешчана ў цэнтры Еўрапейскай часткі Расійскай імперыі. Межавала на поўначы з Калужскай і Тульскай, на поўдні з Курскай, на паўночным усходзе з Тамбоўскай, на ўсходзе з Варонежскай, на захадзе са Смаленскай і Чарнігаўскай губернямі. Плошча губерні складала 41 057,7 вёрст² (46 725 км²) - у 1897 годзе, 30 766 км ² - у 1926 годзе.