Зыгмунт Серакоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: lt:Zigmantas Sierakauskas
SieBot (размовы | уклад)
Радок 10: Радок 10:
[[lt:Zigmantas Sierakauskas]]
[[lt:Zigmantas Sierakauskas]]
[[pl:Zygmunt Sierakowski]]
[[pl:Zygmunt Sierakowski]]
[[ru:Сераковский, Зыгмунт]]
[[ru:Сераковский, Сигизмунд Игнатьевич]]
[[uk:Сєраковський Зиґмунт]]
[[uk:Сєраковський Зиґмунт]]

Версія ад 09:12, 12 студзеня 2010

Зігмунд Серакоўскі

Зігмунт (Зыгмунт, Зыгмунд) Ігнатавіч СЕРАКОЎСКІ (18(30) мая 1826, сяло Лісавое, Валынь — 15(27) чэрвеня 1863, Вільня; Псеўданім: Даленга), капітан расійскага Генштаба, супрацоўнік часопісаў "Колокол" і "Современник", адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў.

Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, але за ўдзел у падпольных патрыятычных гуртках быў высланы салдатам у Арэнбургскі корпус, дзе пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Вярнуўшыся па амністыі ў сталіцу імперыі, скончыў Акадэмію Генеральнага штаба. Зблізіўся з рускімі рэвалюцыянерамі М. Дабралюбавым, М. Чарнышэўскім. У 1857 стварыў у Санкт-Пецярбурзе рэвалюцыйную суполку афіцэраў, сябрамі якой былі і браты Каліноўскія. Падчас замежных падарожжаў сустракаўся з А. Герцэнам, М. Агаровым, Дж. Гарыбальдзі. З пачаткам паўстання пакінуў службу ў царскай арміі, і разгарнуў ваенныя дзеянні інсургентаў на Ковеншчыне. Напрыканцы красавіка 1863 г. паўстанцы Серакоўскага былі разбітыя пад мястэчкам Біржы, сам ён быў паранены і захоплены ў палон. Павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.