Акадэмія асветы ўніверсітэта Вітаўта Вялікага: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др дадаю шаблон {{НК}} using AWB |
др робат Дадаем: ja:ヴィリニュス教育大学 |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
[[de:Pädagogische Universität Vilnius]] |
[[de:Pädagogische Universität Vilnius]] |
||
[[en:Vilnius Pedagogical University]] |
[[en:Vilnius Pedagogical University]] |
||
[[ja:ヴィリニュス教育大学]] |
|||
[[lt:Vilniaus pedagoginis universitetas]] |
[[lt:Vilniaus pedagoginis universitetas]] |
||
[[pl:Wileński Uniwersytet Pedagogiczny]] |
[[pl:Wileński Uniwersytet Pedagogiczny]] |
Версія ад 00:48, 14 кастрычніка 2010
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Шаблон:Вызн2 (літ.: Vilniaus pedagoginis universitetas) - самая буйная вышэйшая педагагічная навучальная ўстанова ў Літоўскай Рэспубліцы.
Гісторыя
Заснаваны ў 1935 г. ў горадзе Клайпеда як педагагічны інстытут. Падрыхтоўвал настаўнікаў пачатковых школ. У 1939 г. знаходзіўся ў Панявежы. Пасля перадачы Віленскага краю Літве інстытут быў пераведзены ў Вільнюс, дзе ў лістападзе 1939 г. пачаў працу пад сучаснай назвай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны універсітэт зноў пачаў працаваць як педагагічны інстытут.
У 1986 г. інстытут складаўся з сямі факультэтаў (літоўскай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежных моў, гісторыі і педагогікі, фізікі, матэматыкі, прыродазнаўчы і геаграфіі). З 1945 г. дзейнічае завочнае аддзяленне, з 1966 г. - вячэрняе. У 1980-х гадах інстытут налічываў 412 настаўнікаў (у тым ліку 30 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў), навучалася звыш 7 000 чалавек (з іх на дзённым аддзяленні - 4 000, на завочнам - 3 000). Інстытут рыхтаваў настаўнікаў па больш за 20-і спецыяльнасцяў. За 1944 - 1986 гг. інстытут падрыхтаваў 28 000 настаўнікаў розных спецыяльнасцяў.
З 20 мая 1992 г. дзейнічае як Вільнюскі педагагічны універсітэт.
Структура
Факультэты
- Фізікі і тэхналогіі
- Прыродазнаўчых навук
- Гісторыі
- Філалагічны (са студзеня 2009 г. аб'яднаны з фкультэтамі замежных моў і славістыкі)
- Літуаністыкі
- Матэматыкі і інфарматыкі
- Педагогікі і псіхалогіі
- Сацыяльых навук
- Спорту і здароўя
- Інстытут эдукалогіі культуры і мастацтва
- Інстытут сацыяльных камунікацый
Праўленне
Да 1962 г. універсітэт узначальваў дырэктар, з 1962 г. - рэктар.