Вагон-рэстаран: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Дадана Катэгорыя:Рэстараны (праз HotCat) |
др робат Дадаем: be-x-old:Вагон-рэстаран |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
[[Катэгорыя:Рэстараны]] |
[[Катэгорыя:Рэстараны]] |
||
[[be-x-old:Вагон-рэстаран]] |
|||
[[da:Spisevogn]] |
[[da:Spisevogn]] |
||
[[de:Speisewagen]] |
[[de:Speisewagen]] |
Версія ад 18:23, 31 кастрычніка 2010
Вагон-рэстаран - чыгуначны вагон, прызначаны для забеспячэння гарачым харчаваннем пасажыраў у падарожжы. Пераважна, уключаецца ў склад пасажырскіх цягнікоў.
Гісторыя з'яўлення
Выпуск вагонаў-рэстаранаў ўпершыню пачаты кампаніяй «Пульман» Джорджа Пульмана ў 1867 годзе.
Канструктыўныя асаблівасці
Вагон-рэстаран, звычайна, мае цэльнаметалічны кузаў, тыпавыя для пасажырскіх вагонаў хадавыя часткі, тармазное і аўтасчэпнае абсталяванне, а таксама салон, у якім размешчаны сталы і буфет, кухоннае і дапаможныя памяшканні. Кухоннае аддзяленне для падрыхтоўкі гарачай ежы абсталявана плітой з вадкапаліўным ці электрычным ацяпленнем. У вагоне-рэстаране ўстаноўлена халадзільнае абсталяванне для захоўвання прадуктаў, ахладжэння паўфабрыкатаў і прыгатавання харчовага лёду. Прадугледжаны паасобныя сістэмы водазабеспячэння кухоннага аддзялення і умывальнага памяшкання. Вагон-рэстаран абсталяваны сістэмай кандыцыянавання паветра і вадзяным ацяпленнем з камбінаваным электравугальным катлом. Электразабеспячэнне - індывідуальнае (ад падвагоннага генератара) або цэнтралізаванае (ад кантактнай сеткі).