Чума: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: bjn:Sampar
FoxBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: te:ప్లేగు
Радок 49: Радок 49:
[[sr:Куга]]
[[sr:Куга]]
[[sv:Pest]]
[[sv:Pest]]
[[te:ప్లేగు]]
[[tr:Veba]]
[[tr:Veba]]
[[uk:Чума]]
[[uk:Чума]]

Версія ад 15:49, 5 снежня 2010

Чумная палачка ў флюарасцэнтным мікраскапаванні

Чума (лац. pestis) - вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы карантынных інфекцый, якое працякае ў выключна цяжкім агульным стане, ліхаманкай, паразай лімфавузлоў, лёгкіх і іншых унутраных органаў, часта з развіццём сепсісу. Захворванне характарызуецца высокай смяротнасцю.

Узбуджальнікам з'яўляецца чумная палачка (лац. Yersinia pestis), адкрытая ў 1894 годзе адначасова двума навукоўцамі: французам Аляксандрам Йерсенам і японцам Кітазата Сібасабура.

Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3-6 дзён. Найбольш распаўсюджаныя формы чумы - бубоная і лёгачная. Смяротнасць пры бубонай форме чумы дасягае 95%, пры лёгачнай - 98-99%. У цяперашні час пры правільным лячэнні смяротнасць складае 5-10%.

Вядомыя эпідэміі чумы, якія панеслі мільёны жыццяў, пакінулі глыбокі след у гісторыі чалавецтва.