Камп’ютарная клавіятура: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др [r2.5.2] робат Дадаем: ang:Cǣȝbord (on spearctellum) |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: vec:Tastiera |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[uk:Клавіатура]] |
[[uk:Клавіатура]] |
||
[[ur:تختۂ کلید]] |
[[ur:تختۂ کلید]] |
||
[[vec:Tastiera]] |
|||
[[vi:Bàn phím máy tính]] |
[[vi:Bàn phím máy tính]] |
||
[[yi:קלאוויאטור]] |
[[yi:קלאוויאטור]] |
Версія ад 16:30, 26 студзеня 2011
Шаблон:Вызнч — прылада, якая ўяўляе сабой набор кнопак (клавіш), прызначаных для кіравання якія-небудзь прыладай або для ўводу інфармацыі. Як правіла, кнопкі націскаюць пальцамі рук. Асноўныя віды клавіятур – музычныя і алфавітна-лічбавыя.
Камп'ютарная клавіятура
Асноўнымі прыладамі ўводу інфармацыі ад карыстальніка ў камп'ютар з'яўляюцца мыш і клавіятура. Стандартная камп'ютарная клавіятура, якую таксама называюць клавіятурай PC/AT або AT-клавіятурай (паколькі яе пачалі пастаўляць разам з камп'ютарамі серыі IBM PC/AT), мае 101 або 102 клавішы. Клавіятуры, якія пастаўлялі разам з папярэднімі серыямі — IBM PC і IBM PC/XT — мелі 86 клавіш. Размяшчэнне клавіш на AT-клавіятуры падпарадкоўваецца адзінай агульнапрынятай схеме, спраектаванай у разліку на англійскі алфавіт.
Па сваім прызначэнні клавішы на клавіятуры дзеляцца на шэсць груп:
- функцыянальныя;
- алфавітна-лічбавыя;
- кіравання курсорам;
- лічбавая панэль;
- спецыялізаваныя;
- мадыфікатары.
Дванаццаць функцыянальных клавіш размешчаны ў самім верхнім шэрагу клавіятуры. Ніжэй размяшчаецца блок алфавітна-лічбавых клавіш. Правей гэтага блока знаходзяцца клавішы кіравання курсорам, а з самога правага боку клавіятуры — лічбавая панэль.