Тульскі трамвай: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: be-x-old:Тульскі трамвай |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
[[Катэгорыя:Трамвай]] |
[[Катэгорыя:Трамвай]] |
||
[[be-x-old:Тульскі трамвай]] |
|||
[[cs:Tramvajová doprava v Tule]] |
[[cs:Tramvajová doprava v Tule]] |
||
[[fr:Tramway de Toula]] |
[[fr:Tramway de Toula]] |
Версія ад 16:23, 10 сакавіка 2011
Тульскі трамвай - трамвайная гаспадарка горада Тулы. Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада 1927 года.
Гісторыя
У першыя гады Савецкай улады Тула ператваралася ў прамысловы цэнтр, будаваліся новыя прадпрыемствы. Аднаўляць конку было немэтазгодна. Пушчаны ў 1924 годзе Тульскі аўтобус таксама не вырашыў праблемы.
Працы па пракладцы пачаліся ў 1926 годзе. Неўзабаве была арганізавана кантора "Трамвайбуд». У тым жа 1926 годзе паспелі падрыхтаваць земляное палатно, развезлі па трасе рэйкі, шпалы, друз. Першая лінія тульскага трамвая працягласцю 8,9 кіламетра, звязала Курскі (цяпер Маскоўскі) вакзал з паўднёвай ускраінай горада - Талстоўскай заставай. Лініі праляглі па вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай і Камунараў (цяпер праспект Леніна). Трамвайны рух у горадзе быў адкрыты 7 лістапада 1927 года.
Рэгулярны рух быў адкрыты 10 лістапада. Плата за станцыю складала 8 капеек, за 2 станцыі -15 капеек, працягласць ад вул. Камунараў да Курскага вакзала адпавядала 1,5 станцыі, і кошт праезду быў роўны 10 капейкам.