Міжнародны аэрапорт імя Шарля дэ Голя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міжнародны аэрапорт Руасі-Шарль-дэ-Голь''' (фр. Aéroport Paris-Charles-de-Gaulle) — аэрапорт размешчаны ў ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:01, 19 мая 2011

Міжнародны аэрапорт Руасі-Шарль-дэ-Голь (фр. Aéroport Paris-Charles-de-Gaulle) — аэрапорт размешчаны ў 25 км на паўночны ўсход ад Парыжа, быў спраектаваны Полем Андро і адкрыты 8 сакавіка 1974 года.

З'яўляецца галоўным аэрапортам Францыі і адным з двух асноўных аэрапортаў Парыжа (другі - размешчаны на поўдзень ад горада аэрапорт Арлі). Па пасажырапатоку ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых аэрапортаў свету. Названы ў гонар Шарля дэ Голя (1890-1970), генерала і прэзідэнта Францыі.

Аэрапорт мае восем тэрміналаў: 1, 2A, 2B, 2C, 2D, 2F, 2e, 3. Другі тэрмінал пабудаваны для авіякампаніі Air France, але на цяперашні момант прымае самалёты і іншых кампаній. Трэці тэрмінал выкарыстоўваецца галоўным чынам чартарнымі і бюджэтнымі авіякампаніямі, мае абмежаваны набор паслуг і не мае тэлетрапаў. Сувязь паміж тэрміналамі ажыццяўляецца бясплатнымі аўтобусамі-шатлам (Navettes Aeroport), якія курсіруюць кожныя сем хвілін. У аэрапорце знаходзіцца мноства бараў, рэстаранаў і крамаў.

Асноўны перасадачны вузел (хаб) нацыянальнай авіякампаніі Air France. Штодзень прымае і адпраўляе звыш 1400 рэйсаў больш чым 100 авіякампаній. Абслугоўвае каля 150 000 пасажыраў у дзень.