Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі
Радок 13: Радок 13:


[[be-x-old:Канцылярыя ВКЛ]]
[[be-x-old:Канцылярыя ВКЛ]]
[[ru:|Канцелярия Великого княжества Литовского]]
[[ru:Канцелярия Великого княжества Литовского]]

Версія ад 18:34, 28 чэрвеня 2011

Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага — орган дзяржаўнага кіравання ў ВКЛ пры вялікім князі. Асноўная функцыя — дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці гаспадара і паноў-рад. Канцылярыя была створана пры вял. князі Вітаўце.

Кіравалася канцлерам. Выканаўчы апарат складалі пісары і дзякі (падпіскі) лікам, у розны час, ад дзесяці і болей, да некалькіх дзясяткаў. Унутранае разрозненне службоўцаў паводле галіны дзейнасці або тыпу дакументацыйнага забеспячэння амаль не існавала. Да 1-й пал. 1540-х гг. падзялялася на два моўныя аддзелы — «руская канцылярыя» і «лацінская канцылярыя».

Ва ўмовах фактычнага існавання саслоўнай манархіі і моцнага класу феадалаў у ВКЛ, і ў адрозненне ад канцылярыяй цэнтралізаваных дзяржаў Заходняй Еўропы (а таксама і Маскоўскай дзяржавы часоў 1-й пал. 16 ст.), канцылярыя не мела самастойнасці дзеяння, і заставалася дапаможнай, выканаўча-тэхнічнай установай кіравання.

У 14—пач. 15 ст. дакументацыя выкарыстоўвалася пераважна ў замежнай палітыцы, рэдка — у кантактах з членамі дынастыі. З 2-й пал. 15 ст. дакументацыя структурна ўскладнілася і набыла важнае значэнне ў зносінах улад ВКЛ з жыхарамі. Рэарганізаваная ў 1516—1522/1523 — рэзка скарочаны лік «рускіх» пісараў, быў фактычна ўведзены падзел пісараў-сакратароў на вядучых і дапаможных.

Літаратура

  • Груша А. І. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гг. XV — першай паловы XVI ст. — Мн.: Беларуская навука, 2006. — 215 с. ISBN 985-08-0725-3.