Крыстафер Сімс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Крыстафер Сімс''' (англ.: Christopher A. Sims; 21 кастрычніка 1942 г., Вашынгтон) — амерыканскі эка...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:28, 10 кастрычніка 2011

Крыстафер Сімс (англ.: Christopher A. Sims; 21 кастрычніка 1942 г., Вашынгтон) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2011) сумесна з Томасам Сарджэнтам «за эмпірычнае даследаванне прычынна-следчых сувязяў у макраэканоміцы».

Бакалаўр Гарвардскага каледжа (1963), доктар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта (1968). Працаваў у Гарвардзе (1967-1970), Мінесоцкім універсітэце (1970-1990, прафесар з 1974), Еле (1990-1999) і Прынстане (з 1999). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1995).

Асноўныя творы

  • «Аналіз палітыкі з эканаметрычнымі мадэлямі» (Policy Analysis with Econometric Models, 1982);
  • «Простая мадэль для вызначэння ўзроўню цэн і ўзаемасувязі манетарнай і фіскальнай палітыкі» (A Simple Model for Study of the Determination of the Price Level and the Interaction of Monetary and Fiscal Policy, 1994);
  • «Фіскальныя аспекты незалежнасці цэнтральнага банка» (Fiscal Aspects of Central Bank Independence, 2004).