Смольны манастыр: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Смольны манастыр''' (''Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр'') — жаночы [[манастыр]], функцыянаваў ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[1744]]-[[1764]] гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы [[Лізавета Пятроўна|Лізаветы Пятроўны]], якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» - палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў. |
'''Смольны манастыр''' (''Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр'') — жаночы [[манастыр]], функцыянаваў ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[1744]]-[[1764]] гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы [[Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская|Лізаветы Пятроўны]], якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» - палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў. |
||
Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751, але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана. |
Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751, але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана. |
Версія ад 13:37, 3 лістапада 2011
Смольны манастыр (Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр) — жаночы манастыр, функцыянаваў ў Санкт-Пецярбургу ў 1744-1764 гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы Лізаветы Пятроўны, якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» - палаца, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў.
Архітэктарам манастырскага сабора стаў Ф. Б. Растрэлі. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751, але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана.
У 1764 годзе Кацярына Другая пры манастыры заснавала інстытут высакародных дзяўчат (адкрыццё інстытута адбылося 28 чэрвеня 1764 г.); планавалася, што выхаваннем маладых дзяўчат будуць займацца манашкі, якія прывозіліся сюды з іншых манастыроў. Аднак, манашкі аказаліся няздольныя займацца педагагічнай дзейнасцю, з прычыны чаго «Кацярына II, у рэшце рэшт, павінна была прызнаць, што манастыр не мог мець будучыню».
Сабор былога манастыра быў дабудаваны архітэктарам В. П. Стасавым толькі ў 1835 годзе.
У 1848 годзе ўказам Мікалая Першага заснаваны новы жаночы манастыр з такой жа назвай - Васкрасенскі Новадзявочы манастыр.
У цяперашні час у будынках былога манастыра размяшчаюцца розныя ўстановы, уключаючы Факультэт сацыялогіі СПбДУ, Факультэт міжнародных адносін СПбДУ, таксама з 2009 г. факультэт паліталогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.