Мастацкая гімнастыка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Робат: pt:Ginástica rítmica — абраны артыкул |
→Гл. таксама: дапаўненне |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
* [[Жаночая зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы]] |
* [[Жаночая зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы]] |
||
* [[Меліціна Дзмітрыеўна Станюта]] |
|||
[[Катэгорыя:Мастацкая гімнастыка]] |
[[Катэгорыя:Мастацкая гімнастыка]] |
Версія ад 13:40, 24 лістапада 2011
Мастацкая гімнастыка - алімпійскі від спорту, якім у асноўным займаюцца жанчыны. Яго сутнасць складаецца з выканання складаных гімнастычных практыкаванняў пад музычны акампанемент музыкі.
Мастацкая гімнастыка ўяўляе сабой спалучэнне балета, гімнастыкі, танцаў і тэатральнага відовішча. У час выступленняў гімнасткі выкарыстоўваюць такія прадметы, як скакалка, мяч, стужка, абруч і булавы. Раней выступленні паказваліся пад фартеп'яна, зараз часцей за ўсё выкарыстоўваюць аркестровыя фанаграмы. Кожнае выступленне павінна цягнуцца меней 1,5 хвілін.
Першыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы былі праведзены ў СССР у 1940 годзе. Першы чэмпіянат свету быў ў 1963 годзе ў Будапешце. Рашэнне аб уключэнні спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў было прынята ў 1980 годзе, а першыя Алімпійскія гульні, у якіх была прадстаўлена мастацкая гімнастыка, прайшлі ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе. Групавыя выступленні былі ўключаны ў праграму ў 1996 годзе.
Хоць гэта пераважна жаночы спорт, у некаторых краінах яго пачалі практыкаваць мужчыны.