Біялагічны від: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: tt:Төр (биология)
др r2.7.1) (робат дадаў: ml:ഉപവർഗ്ഗം
Радок 73: Радок 73:
[[lv:Suga]]
[[lv:Suga]]
[[mk:Вид (биологија)]]
[[mk:Вид (биологија)]]
[[ml:ഉപവർഗ്ഗം]]
[[mn:Зүйл (биологи)]]
[[mn:Зүйл (биологи)]]
[[ms:Spesies]]
[[ms:Spesies]]

Версія ад 09:19, 15 снежня 2011

Від (у біялогіі), галоўная адзінка класіфікацыі ў сістэматыцы раслін і сістэматыцы жывёл; сукупнасць пакаленняў, якія паходзяць ад агульнага продка і адасоблены ад астатняга свету жывых істот; самаўзнаўляльная адзінка прыроды. Віды складаюцца з груп папуляцый — сукупнасцяў асобін аднаго віду з адасобленай часткі арэалу гэтага віду.

Для азначэння віду карыстаюцца лінееўскай двайной наменклатурай, з абавязковым паказаннем прозвішча аўтара, які выдзяліў від, з-за наяўнасці выпадкаў, калі такі самы від выдзяляўся і апісваўся рознымі аўтарамі пад рознымі назвамі.

Паняцце віду ўвёў Дж. Рэй[1]. Асновы сучаснага разумення віду і відаўтварэння заклаў Ч. Дарвін. У канцы 19 ст. уведзена дадатковае паняце падвіду, у сяр. 20 ст. з'явіліся назвы больш дробных, элементарных відаў — жарданон[2], больш вялікіх (шырокіх) — лінеон[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Англійскі біёлаг Дж. Рэй (канец 17 ст.).
  2. Ад імя французскага батаніка А. Жардана.
  3. Ад імя шведскага натураліста К. Лінея.