Гемантус (Haemanthus) — род шматгадовых цыбулічных раслін сямейства амарылісавыя. Лісце шырокае даўгаватае, кветкі звычайна яркія, у парасонападобных суквеццях. Больш за 50 відаў у трапічнай і Паўднёвай Афрыцы. Некаторыя віды вырошчваюць у аранжарэях і пакоях. Найбольш папулярныя Н. coccineus з чырвонымі і Н. katherinae з ярка-аранжавымі кветкамі, а таксама М. albiflos.