Зія-уд-дзін Барані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зія-уд-дзін Барані (1285 — 1356) — ісламскі храніст.

Жыў пры двары дэлійскага султана Мухамад-шаха ібн Туглака і апісвае ў сваёй хроніцы «Гісторыя Фіруз-шаха» («Тарыхе Фірузшахі») гісторыю султаната ў 1265—1356 гадах. Хроніка Барані напісана ў асноўным паводле асабістых уражанняў і служыць каштоўнай першакрыніцай.

У сваіх працах Зія-уд-дзін Барані выступаў ідэолагам каставасці ў ісламе[1].

Тэксты з хронікі Барані апублікаваны ў перакладзе на англійскую: Elliot H. M. The history of India as told by its own historians. — 2 ed. — Calcutta, 1953.

Зноскі

  1. Das, Arbind, Arthashastra of Kautilya and Fatwa-i-Jahandari of Ziauddin Barrani: an analysis, Pratibha Publications, Delhi 1996, ISBN 81-85268-45-2 pgs 124—143

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барани // Советская историческая энциклопедия / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982.