Перайсці да зместу

Адорвень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адорвені — глыбы горных парод рознага ўзросту, памерам ад некалькіх метраў да некалькіх сот метраў, аддзеленыя ледавіком ад мацярынскай тоўшчы і перанесеныя ім на розныя адлегласці. Часта захоўваюць слаістасць. Ляжаць на пародах больш маладога ўзросту, напрыклад, адорвень ніжнепалеазойскіх парод у даліне ракі Ловаць, прынесены з вобласці Балтыйска-Ладажскага глінта[1]

На Беларусі шмат адорвеняў, прынесеных ледавікамі з Скандынавіі і Фінляндыі.

Некаторыя адорвені — крыніцы карысных выкапняў (гліны, мел, друз).

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: М. М. Курловіч, Я.В. Малашэвіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 333 с. ISBN 5-85700-085-8

Зноскі