Аляксандр Іванавіч Багданчук
Аляксандр Іванавіч Багданчук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лістапада 1976 (71 год) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, палітык, грамадскі дзеяч, рэдактар |
Аляксандр Іванавіч Багданчук (падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15 чэрвеня 1905, Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Брэсцкай вобласці — 26 лістапада 1976) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губерні. У 1922 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 1926—1935 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліпені 1935 рэдактар газеты «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З'явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М. Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ЭГБ, т 1.