Аляксандраўская лютэранская царква
Славутасць | |
Аляксандраўская лютэранская царква | |
---|---|
59°22′14″ пн. ш. 28°12′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Эстонія |
Месцазнаходжанне |
|
Канфесія | хрысціянства |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Дата заснавання | 1884 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандраўская лютэранская царква (Царква памяці Імператара Аляксандра II) у Нарве — царква, прысвечаная расійскаму імператару Аляксандру II. Пабудавана ў Нарве ў 1881—1884 гадах, у неараманскім стылі. Да вайны з’яўлялася самым вялікім царкоўным будынкам у Эстоніі. Аўтарам праекта храма быў акадэмік Ота фон Гіпіус з Санкт-Пецярбурга.
Царква была разлічана на 2500 вернікаў, але магла змясціць да 5000 чалавек. Цэнтральная частка царквы ўяўляе сабой васьміграннік. Да галоўнага памяшкання прымыкаюць падоўжны будынак і васьмігранная вежа вышынёй 61 м. Высокая вежа перад Другой сусветнай вайной стала адным з сімвалаў горада.
У лістападзе-студзені 1919 года ў ёй знаходзіўся ўрад Эстляндскай Працоўнай Камуны. Царква пацярпела падчас ваенных дзеянняў у 1944 годзе, быў разбураны яе шпіль. У 1956 годзе пры вяртанні з ссылкі пастара Эльмара Куля пачалося аднаўленне храма, але ў 1962 годзе храм забралі ў парафіі і ператварылі яго ў склад. Узамен прыходу далі будынак былой дызельнай электрастанцыі па вуліцы Анвельта (цяпер Крэнхольмі, 22). Гэты будынак прыхаджане прыстасавалі для правядзення набажэнстваў.
Першае богаслужэнне пасля 32-гадовага перапынку адбылося ў ліпені 1994 года (прыход уваходзіць у ЭЕЛЦ).