Алімпійскі камітэт Эфіопіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алімпійскі камітэт Эфіопіі — арганізацыя, якая прадстаўляе Эфіопію ў міжнародным Алімпійскім руху. Камітэт заснаваны ў 1948 годзе са штаб-кватэрай у Адыс-Абебе. Нацыянальны алімпійскі камітэт прадстаўляе краіну ў міжнародным алімпійскім камітэце з 1954 года. Асноўнай задачай камітэта з'яўляецца развіццё спорту ў Эфіопіі і падрыхтоўка эфіопскіх спартсменаў для ўдзелу ў алімпійскіх гульнях. Арганізацыя з'яўляецца членам асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Афрыкі.

Цяперашнім прэзідэнтам камітэта з'яўляецца Бірхан Кіданемар'ям, пост генеральнага сакратара займае Дагмавіт Гірмей.

Алімпійскія медалі[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія медалі
Алімпійскія гульні Золата Серабро Бронза
Пекін 2008 4 1 2
Афіны 2004 2 3 2
Сідней 2000 4 1 3
Атланта 1996 2 0 1
Барселона 1992 1 0 2
Сеул 1988 0 0 0
Лос-Анджэлес 1984 0 0 0
Масква 1980 2 0 2
Манрэаль 1976 0 0 0
Мюнхен 1972 0 0 2
Мехіка 1968 1 1 0
Токіа 1964 1 0 0
Рым 1960 1 0 0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]