Анатоль Іванавіч Яроцкі
Анатоль Іванавіч Яроцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 2008 (93 гады) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1952) і кандыдат біялагічных навук (1949) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Анатоль Іванавіч Яроцкі (10 ліпеня 1915, в. Вакарына Табольскай губерні[1], цяпер у Казанскім раёне Цюменскай вобласці Расіі — 1 верасня 2008[2], паводле іншых не пацверджаных звестак 31 жніўня 2007) — беларускі ўрач-фізіёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1952), кандыдат біялагічных навук (1949), прафесар (1956). Удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войн.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу ў Ішыме[1]. Скончыў Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры імя П. Ф. Лесгафта (1937), з 1937 года вучыўся ў Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава, скончыў яго ў 1942 годзе. Падчас вучобы, у 1937—1938 гадах вёў профільную навуковую працу ў пагранічных войсках, а ў 1939 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне як камандзір кулямётнага ўзвода, быў паранены пры прарыве лініі Манергейма[1].
З 1942 года — ваенурач Ленінградскага фронту. Са студзеня 1943 да мая 1945 года ваяваў на Паўднёва-заходнім, 3-м Украінскім франтах. Потым да 1948 года служыў у Паўднёвай групе войск.[1]
Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (1981—2005, факультэт фізічнай культуры, кафедра фізічнага выхавання і спорту, прафесар, у 1983—1994 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблема вестыбула-прапрыацэптыўнай аферэнтацыі; жыццезахаванне.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- О регуляции вестибулярной реакции : диссертация … доктора медицинских наук / Анатолий Иванович Яроцкий. — Ленинград, 1951.
- О физиологических принципах тренировки вестибулярного аппарата : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / Яроцкий А. И. — Ленинград, 1949.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Анатолий Яроцкий (руск.) . www.grsu.by. Праверана 29 ліпеня 2024.
- ↑ Яроцкі Анатоль Іванавіч, доктар медыцынскіх навук, кандыдат біялагічных навук - Вучоныя Беларусі . scientby.nlb.by. Праверана 10 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яроцкий Анатолий Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 491.
- Яроцкі Анатоль Іванавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 582.
- Феноменальные победы профессора Анатолия Яроцкого / Владимир Саласюк // Постаці ў гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : гістарычны нарыс. — Гродна, 2005. — С. 29—31.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ва Уральскай вобласці (РСФСР)
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары медыцынскіх навук
- Кандыдаты біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Цюменскай вобласці
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі