Перайсці да зместу

Анатоль Фаміч Кузьма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Фаміч Кузьма
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
1990 — 1995
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 27 лістапада 2000
старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта[d]
з 1996

Нараджэнне 3 лютага 1940(1940-02-03)[1] (84 гады)
Партыя
Адукацыя

Анатоль Фаміч Кузьма (нар. 3 лютага 1940) — беларускі палітык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1 склікання.

Нарадзіўся 3 лютага 1940 года.

У сакавіку 1960 года пасля сканчэння тэхнікума быў скіраваны на працу загадчыкам Нязбодзіцкага ветэрынарнага ўчастка. На гэтай пасадзе ён працаваў амаль шэсць гадоў.

У 1962 годзе абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі калгаса імя Мічурына і дэлегатам на ХХІІ з’езд камсамола Беларусі.

У снежні 1965 года прызначаны дырэктарам Свіслацкага адкормачнага пункта ў Рудаўцы. Пазней пяць гадоў працаваў у саўгасе «Вялікасельскі» Свіслацкага раёна, яшчэ тры гады — у племсаўгасе «50 гадоў Кастрычніка». З 1988 года — ізноў на працы ў Свіслацкім адкормачным пункце[2].

У 1990 годзе пасля двух тураў галасавання стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання. Балатаваўся па Свіслацкай выбарчай акрузе № 266. Спачатку быў членам КПСС, потым да 1992 года — у Дэмакратычным клубе.

З 1996 года — старшыня Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. У 2001 годзе вярнуўся на пасаду дырэктара Свіслацкага адкормачнага пункта[2] (цяпер — камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Стракелі»).

  • Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь. Дванаццатае скліканне. — Мн., 1992;
  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.