Аператыўная аналітычная апрацоўка даных
Выгляд
Аператыўная аналітычная апрацоўка даных (англ.: On-line Analytical Data Processing (OLAP)), шматмернае вылічальнае асяроддзе, якое выконвае задачы аналізу кансалідаваных даных прадпрыемства ў рэальным часе.[заўв 1]
Гласарый
[правіць | правіць зыходнік]- Шматмерная база даных (англ.: multidimensional database) — канцэпцыя, якая азначае дасяганне даных паводле спасылак, якія робяцца ў множных вымярэннях. Клетка такой базы вызначаецца як пункт перасячэння спасылак у пэўным зборы вымярэнняў. Пры развязванні задач аператыўнай аналітычнай апрацоўкі даных у такой базе могуць акрэслівацца падкубы. Іншая, менш фармальная, назва шматмернай базы даных — Куб (англ.: cube).
- Шматмерныя даныя (англ.: multidimensional data) — даныя ў шматмернай базе даных (кубе). У іх лік уваходзяць: простыя (базавыя) значэнні даных, гэта значыць тыя, якія атрымліваюцца з вонкавай крыніцы, і з’яўляюць камбінацыі ў вымярэннях шматмернай базы даных яе складнікаў найніжэйшага ўзроўню; значэнні, якія вылічваюцца з простых (базавых); спалучаныя (англ.: rolled up) значэнні, якія ўтвараюцца спалучэннем значэнняў складнікаў у іерархіях вымярэнняў.
- Вымярэнне — катэгорыя даных, напрыклад, «час», «рахункі», «прадукты», «рынкі». У шматмернай базе даных (кубе) вымярэнні з’яўляюць навышэйшы ўзровень кансалідаванасці.
- Складнік вымярэння (англ.: member (of dimension)) — дыскрэтны складнік вымярэння. Напрыклад, «студзень 2006» або «1-ы квартал 2006» з’яўляюцца тыповымі складнікамі вымярэння «час».
- Падкуб (англ.: subcube) — пэўны падзбор куба (шматмернай базы даных), які акрэсліваецца карыстальнікам сістэмы і ў якім здабываюцца адхіленні. Падкуб акрэсліваецца паводле таго, якім чынам заўважаюцца адхіленні ў кубе шматмернай базы даных.
- Адхіленне — значэнне, якое значна адрозніваецца ад чаканага значэння. Чаканае значэнне можа быць акрэслена рознымі спосабамі, залежнымі ад задачы, методыкі і інш.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Фактычна неабходнай часткай гэтага вызначэння з’яўляюцца наяўнасць і, магчыма, адначасовая прысутнасць множных карыстальнікаў; ажыццяўленне такога асяроддзя ў архітэктуры «кліент-сервер».