Балені
Астравы Балені | |
---|---|
англ. Balleny Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 3 вялікіх і некалькі дробных |
Найбуйнейшы востраў | востраў Стэрдж |
Агульная плошча | 791 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 705 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
66°55′01″ пд. ш. 163°45′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўднёвы акіян |
Кантынент | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Ба́лені (англ.: Balleny Islands) — група астравоў вулканічнага паходжання ў Паўднёвым акіяне (мора Сомава), за 300 км ад Антарктыды, прыкладна за 1700[1] км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у зону дзеяння Дагавора аб Антарктыдзе.
Архіпелаг складаецца з трох вялікіх астравоў (Стэрдж, Янг, Бакл) і некалькіх дробных. Уяўляе граду вулканічных астравоў, выцягнутую ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 160 км. Агульная плошча больш за 791 км². Астравы з'яўляюцца стратавулканамі і ўваходзяць у так званую Баленскую граду[1]. Астравы незаселеныя. Расліннасць адсутнічае. Жывёльны свет прадстаўлены калоніямі антарктычных пінгвінаў і пінгвінаў Адэлі[1].
Астравы былі адкрытыя ў лютым 1839 г. экспедыцыяй англійскіх кітабойных суднаў пад камандаваннем Джона Балені і Томаса Фрымэна[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Острова Баллени // Острова мира (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 249. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Острова Баллени // Острова мира (руск.)