Аточа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станцыя
Аточа
ісп.: Estación de Atocha
Аператар Renfe Operadora[d]
Дата адкрыцця 1851
Код станцыі 60000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станцыя Аточа (ісп.: Estación de Atocha) — найбуйнейшы чыгуначны вузел Мадрыда і Іспаніі. Адзін з двух вакзалаў іспанскай сталіцы — разам з вакзалам Чамарцін. Цягнікі, якія адпраўляюцца з вакзалаў Аточа і Чамарцін, курсуюць па высакахуткасных лініях AVE, хуткасных і звычайных лініях Alvia.

Сваю назву вакзал атрымаў 9 лютага 1851 года ў гонар знесенай брамы Аточа.

З перонаў вакзала Аточа адпраўляюцца цягнікі і электрычкі на поўдзень, усход і захад краіны, у першую чаргу звязваючы з Мадрыдам насельніцтва такіх правінцыйных гарадоў як Таледа, Куэнка, Аранхуэс, Алькала-дэ-Энарэс, Гвадалахара, Авіла, Эскарыял, Сеговія і іншыя. Уключае ў сябе станцыю Пуэрта-дэ-Аточа, адкуль адпраўляюцца высакахуткасныя цягнікі AVE ў Барселону, Кордаву, Севілью, Малагу, Кадыс і многія іншыя гарады.

Аточа з’яўляецца буйным транспартна-перасадачным вузлом (высакахуткасныя цягнікі, прыгарадныя электрычкі, метро і аўтобусы).