Байдарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грэнландскі каяк

Байдарка, каяк — вузкая лёгкая лодка без уключын, закрытая зверху палубай з люкамі для весляроў.

Вяслуюць 2-лопасцевым вяслом, кіруюць рулём, які паварочваецца нагамі; вясляр размяшчаецца тварам у бок руху. Бываюць адзіночкі, двойкі, чацвёркі, васьмёркі (1, 2, 4, 8 весляроў). Адрозніваюць байдаркі спартыўныя і турысцкія з драўлянымі, металічнымі або пластмасавымі каркасамі, суцэльнымі ў першых і разборнымі ў другіх (абшыўка ў іх эластычная, з воданепранікальных матэрыялаў). Турысцкія байдаркі могуць аснашчацца парусамі і падвеснымі маторамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]