Перайсці да зместу

Балені

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астравы Балені
англ. Balleny Islands
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Колькасць астравоў3 вялікіх і некалькі дробных 
Найбуйнейшы востраўвостраў Стэрдж 
Агульная плошча791 км²
Найвышэйшы пункт1 705 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
66°55′01″ пд. ш. 163°45′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўднёвы акіян
Кантынент
Балені (Антарктыда)
Астравы Балені
Астравы Балені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Ба́лені (англ.: Balleny Islands) — група астравоў вулканічнага паходжання ў Паўднёвым акіяне (мора Сомава), за 300 км ад Антарктыды, прыкладна за 1700[1] км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у зону дзеяння Дагавора аб Антарктыдзе.

Архіпелаг складаецца з трох вялікіх астравоў (Стэрдж, Янг, Бакл) і некалькіх дробных. Уяўляе граду вулканічных астравоў, выцягнутую ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход прыкладна на 160 км. Агульная плошча больш за 791 км². Астравы з'яўляюцца стратавулканамі і ўваходзяць у так званую Баленскую граду[1]. Астравы незаселеныя. Расліннасць адсутнічае. Жывёльны свет прадстаўлены калоніямі антарктычных пінгвінаў і пінгвінаў Адэлі[1].

Астравы былі адкрытыя ў лютым 1839 г. экспедыцыяй англійскіх кітабойных суднаў пад камандаваннем Джона Балені і Томаса Фрымэна[1].

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 249. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).