Бамбардзі́р траску́чы[1] (Brachinus crepitans) — віджукоў-бамбардзіраў, які адносіцца да сямейства жужалі. Від першым быў класіфікаваны сярод жукоў-бамбардзіраў ў 1758 годзе К. Лінеем.
Дадзены від найбольш распаўсюджаны ў родзе Brachinus, арэал распаўсюджвання — паўднёвая частка Еўразіі. Лічынкі, як і ў іншых відаў бамбардзіраў, развіваюцца ў глебе, паразітуючы на кукалках іншых жукоў. Дарослыя асобіны жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах.
Зноскі
↑Напісанне Бамбардзір траскучы у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.270